Беларуская Служба

Украінскі прэзідэнт заклікае стварыць для Харкава сістэму супрацьпаветранай абароны

09.04.2024 16:45
Прэзідэнт Украіны звяртаецца да Захаду па сістэмы СПА для Харкава.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/V_Zelenskiy_official

Уладзімір Зяленскі наведаў горад, на які пастаянна падаюць расійскія бомбы, ракеты і беспілотнікі.

Аб'ектамі расійскіх удараў па Харкаву з'яўляюцца жылыя дамы і аб'екты інфраструктуры, у тым ліку энергетычнай. У выніку амаль кожны дзень з Харкава прыходзяць паведамленні аб параненых і забітых мірных жыхарах, у горадзе пастаянна адключаецца электрычнасць.

Прэзідэнт Зяленскі падкрэсліў, што для эфектыўнага супрацьстаяння гэтаму патрэбныя толькі некалькі палітычных рашэнняў і некалькі сістэм супрацьпаветранай абароны, якія кардынальна змянілі б сітуацыю.

Сёння расіяне атакавалі Харкаў кіраванымі авіябомбамі. Прынамсі двое мірных жыхароў атрымалі раненні.

Падчас візіту ў Харкаўскую вобласць прэзідэнт Зяленскі наведаў умацаванні і траншэі, якія там будуюцца. Паводле некаторых прагнозаў, расіяне могуць неўзабаве пачаць наступ на Харкаў, другі па велічыні ўкраінскі горад.

ПР/юл